Міхась Скобла
Міхась Скобла

Выпраўляцца на старыя могілкі з пошукавай мэтай лепш за ўсё з правадніком. Бо заблукаеш – і ніякі “Гугл” не дапаможа, ніякі GPS-навігатар маршрут не падкажа. І сноўдаеш тады ледзь бачнымі пакручастымі сцежкамі, праціскаешся паміж агароджамі, прадзіраешся праз калючае кустоўе, а помнікі-крыжаносцы абыякава глядзяць услед чужаку.

На могілках у Чэрвені я быў чужаком. Недальнабачным і саманадзейным, як конь з вядомай байкі. Паспадзяваўся на ўласную памяць – дзесяць гадоў таму па тых могілках вадзіў мяне мясцовы краязнавец Уладзімір Дарагуш. Вадзіў ўзрушана, расказваючы, як выпадкова адшукаў там закінутую магілу Апанаса Мякоты – дзеда Максіма Багдановіча.

Потым ён неаднаразова хадзіў у Чэрвеньскі райвыканкам, пісаў у Міністэрства культуры, звяртаўся ў Дзяржаўны музей Багдановіча. Як на добры лад, магіла тая мусіла стаць культурнай сенсацыяй і аўтаматычна трапіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Чэрвеньшчыны. На жаль, так не сталася. Магілай дзеда беларускага класіка ніхто з чыноўнікаў не зацікавіўся. Не заапекаваўся ёю і музей…

Поўны тэкст калонкі Міхася Скоблы чытайце ў газеце «Народная Воля» за 16 чэрвеня

Поделиться ссылкой: