Вандроўны фэст імя Караткевіча цяпер і ў інтэрнэце

56
Уладзімір Караткевіч. Фота з адкрытых крыніц

У мінулым годзе шэраг ініцыятараў, сярод якіх Беларускі ПЭН-цэнтр, Таварыства беларускай мовы, Саюз беларускіх пісьменнікаў, арганізавалі правядзенне штогадовага вандроўнага фэсту, прысвечанага вядомаму пісьменніку і вялікаму аматару падарожжаў Уладзіміру Караткевічу. Летась литаратары з розных гарадоў наведалі Смаляны і Оршу.

Сёлета ў праграме вандровак абвешчаны выдаплаўны флэш-моб “Ладдзя радасці” па Дняпры ад Оршы да Рагачова.

Да 7 ліпеня аўтары, якія не маюць сваіх кніг на беларуская мове, могуць даслаць працы на конкурс дэбютных рукапісаў “Неба з сабою”.

Да 1 лістапада прымаюцца допісы на конкурс маладых літаратараў “Экслібрыс”, які прысвечаны 90-годдзю пісьменніка. Удзелькам павінна быць не больш 35 гадоў.

Вечарыну з нагоды юбілея Уладзіміра Караткевіча плануе зладзіць 26 лістапада Саюз беларускіх пісбменнікаў. 28-29 лістапада павінна адбыцца шырокае святкаванне дня нараджэння пісьменніка ў Оршы.

Вандроўны фэст займеў сваю старонку ў інтэрнэце. Цяпер усе падрабязнасці пра яго можна даведацца з першых рук.

Поделиться ссылкой: