Фота http://mk.by

Паказ спектакляў тэатра аднаўляецца 15 чэрвеня са славутай «Паўлінкі».

Адна з галоўных традыцый Купалаўскага тэатра – распачынаць сезон паказам легендарнага спектакля «Паўлінка». У гэтым годзе абставіны склаліся так, што Купалаўскі адкрые сезон двойчы: пасля двух месяцаў перапынку тэатр аднаўляе свае паказы. І дзеля таго, каб вяртанне гледачоў у тэатр стала сапраўдным святам, ужо 15 чэрвеня на галоўнай сцэне адбудзецца паказ візітоўкі Купалаўскага тэатра – спектакля «Паўлінка».

Якія меры бяспекі абяцаюць у Купалаўскім тэатры?

«Рассадка будзе ажыццяўляцца праз пэўную дыстанцыю ў два месцы, а агульная напаўняльнасць залы галоўнай сцэны не будзе перавышаць 100 гледачоў (з 338 месцаў), а ў зале Камернай сцэны – не больш за 40 гледачоў (з 80 месцаў), – гаворыць адміністрацыя тэатра. – На пачатку і напрыканцы спектакля будзе праводзіцца абавязковая дэзінфекцыя памяшканняў тэатра. Таксама вы заўсёды можаце скарыстацца антысептыкамі, размешчанымі ў тэатры.

Мы запрашаем усіх, хто падтрымаў тэатр і не здаў квіток у красавiку, хто жадае хутчэй сустрэцца і пабачыць любімых купалаўцаў і набыў квіток у маі, – мы вас сардэчна чакаем!»

Афіша спектакляў Купалаўскага тэатра ў чэрвені:

15 чэрвеня – «Паўлінка» (Галоўная сцэна);
16 чэрвеня – «Рэвізор» (Галоўная сцэна);
17 чэрвеня – «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (Галоўная сцэна);
18 чэрвеня – «Пінская шляхта» (Галоўная сцэна);
18 чэрвеня – «Першы» (Камерная сцэна);
19 чэрвеня – «Вешальнікі» (Галоўная сцэна);
21 чэрвеня – «Кароль Лір» (Галоўная сцэна);
21 чэрвеня – «Ураджай» (Камерная сцэна);
22 чэрвеня – «Людзі на балоце» (Галоўная сцэна);
22 чэрвеня – «Зямля Эльзы» (Камерная сцэна);
23 чэрвеня – «Паўлінка» (Галоўная сцэна);
23 чэрвеня – «Першы» (Камерная сцэна);
24 чэрвеня – «Радзіва Прудок» (Камерная сцэна).
30 чэрвеня – «Не мой» (Галоўная сцэна).

Поделиться ссылкой: