Фота: @skgovby

На падстанцыі на 330 кВ, якая знаходзіцца ў 15 кіламетрах ад Гродна паблізу вёскі Гожа і належыць прадпрыемству “Гроднаэнерга”, адбыўся выбух.

Афіцыйнай інфармацыі аб наступствах спецыялісты па сувязях з грамадскасцю “Народнай Волі” не прадставілі. Аднак гродзенскі сайт Newgrodno.by інфармуе, што два чалавекі ў выніку выбуху шпіталізаваны, а прычынай выбуху сталася — уцечка вадарода.

Паводле дадзеных сайта, наагул пацярпелі пяць супрацоўнікаў, двое з якіх у шпіталі, а трое адмовіліся ехаць у бальніцу. Спецыяліст па сувязях з грамадскасцю “Гроднаэнерга” Аксана Северная аднак пацвердзіла, што здарэнне на станцыі адбылося каля 14-й гадзіны.

Вядома, што падстанцыя побач з Гожай была першай у рэгіёне падстанцыяй на 330 кВ. Яе будавалі яшчэ ў 1975 годзе.

Выбух на падстанцыі ў Гродзенскім раёне
Фота: Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС