Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская выступіла з афіцыцным зваротам. Яна абвясціла аб зняцці ўсіх сваіх пікетаў у абласных цэнтрах і сталіцы 12—14 чэрвеня, паведамляе NN.by.

«У сувязі з тым, што праходзяць затрыманні, вас караюць суткамі, затрыманнямі. Праходзяць правакацыйныя дзеянні ў маю падтрымку. Калі ласка, я звяртаюся да вас, калі ласка, у пятніцу, суботу і нядзелю не праводзіць пікеты ў Мінску і ва ўсіх абласных гарадах. Я баюся за вас і паверце, ніводны сабраны подпіс не варты таго, каб цярпелі вы і вашы сем’і», — кажа яна.

Святлана Ціханоўская кажа, што збор подпісаў будзе праходзіць у рэгіёнах, дзе небяспека пераследу не такая моцная. «Мы падамо столькі подпісаў, колькі сабралі», — кажа яна, дзякуючы чальцам ініцыятыўнай групы за праробленую тытанічную працу.

«Яшчэ раз паўтару, у пятніцу, суботу і нядзелю мы не праводзім пікеты ў Мінску і абласных гарадах. Дзякую вам. Беражыце сябе і сваіх блізкіх», — кажа на заканчэнне яна.

Поделиться ссылкой: