Фото https://www.google.by

З 9 чэрвеня спыняецца праца ў 12 шахтах Сілезскага ваяводства.

Як паведамляюць польскія СМІ, аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Польшчы Яцэк Сасін. Ён таксама гарантаваў, што шахцёры будуць атрымоўваць 100-працэнтны заробак.

Намеснік прэм’ер-міністра таксама распавёў аб тым, што ў мінулую нядзелю ў Сілезскім ваяводстве адбылося пасяджэнне, у якім бралі ўдзел кіраўнікі рэгіёна, міністр сацыяльнай палітыкі, галоўны санітарны інспектар ваяводства, прадстаўнікі прафсаюзаў, Управы польскай школы. Абмеркаваўшы сітуацыю, яго ўдзельнікі прапанавалі спыніць працу на 12 шахтах, дзе на сёння зафікасваны заражаныя каранавірусам.

Зараз на шахцёраў прыпадае 51,6 працэнта з 9531 інфікаванага COVID-19 у Сілезскім ваяводстве.