Фота са старонкі «УКантакце»

Фельчара хуткай дапамогі з Ліды Паўла Палейчыка, які за ўдзел у стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага атрымаў 7 дзён арышту, папярэдзілі на працы, што кантракт, які заканчваецца праз месяц, з ім працягваць не будуць.

На дабрачыннай пляцоўцы Molamola з’явілася кампанія па зборы сродкаў на падтрымку сям’і доктара, жонка якога, таксама медык, цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. За 5 гадзін людзі ўжо ахвяравалі больш за 10 тысяч рублёў, хаця сабраць планавалі ўсяго 2000.

Поделиться ссылкой: