Фота з адкрытых крыніц

На помніку з’явіўся надпіс чорнай фарбай: “Black Lives Matter. Still” (“Чорныя жыцці маюць значэнне. Яшчэ.”). Гэта ўжо другі такі інцыдэнт за адзін тыдзень.

Варшаўскі помнік Касцюшку – копія таго, які стаіць у Вашынгтоне, – таксама быў апаганены 1 чэрвеня з нагоды смерці чорнаскурага Джорджа Флойда.

Джордж Флойд загінуў пасля затрымання яго паліцыяй ў Мінеапалісе 25 мая. Афіцэр некалькі хвілін прыціскаў каленам яго шыю. Гэта падзея выклікала беспарадкі ў Злучаных Штатах. Дзясяткі тысяч амерыканцаў выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць расізму і жорсткасці паліцыі. Акцыі супраць расізму таксама праходзяць у іншых краінах свету.

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мишэль Бачэлет заклікае ўлады ЗША “прыняць сур’ёзныя меры для таго, каб спыніць такія забойствы”.

Поделиться ссылкой: