Александр Класковский
Александр Класковский

За вылучэнне Віктара Бабарыкі кандыдатам на пасаду прэзідэнта паводле звестак на мінулую нядзелю было сабрана 167 тысяч подпісаў. То бок ужо нашмат болей, чым патрабуе закон. Такіх тэмпаў збору подпісаў за альтэрнатыўнага кандыдата Беларусь не ведала даўно.

Паказальна, што былы кіраўнік “Белгазпрамбанка”, будучы навічком у палітыцы, заткнуў за пояс традыцыйную апазіцыю, у прыватнасці былых удзельнікаў праймерыз. Тыя сцвярджалі, што ва ўмовах пандэміі сабраць сто тысяч подпісаў нерэальна, і нават не ставілі перад сабой такой задачы. Кладучы руку на сэрца, не надта зразумела, у чым увогуле сэнс іх цяперашніх пікетаў.

А вось экс-банкір за лічаныя дні скалаціў моцную ініцыятыўную групу, узяў на ўзбраенне Сеціва, інфармацыйныя тэхналогіі. Феномен Бабарыкі паказвае, што грамадства стамілася ад нязменнай улады і мае моцны запыт на свежых асоб, прычым асоб з гісторыяй поспеху. Дасведчаны менеджар Бабарыка, пры тым што ён не выглядае бліскучым прамоўцам, раптам стаў імкліва набіраць папулярнасць, зрабіўся для многіх, найперш для прасунутай, адукаванай публікі, кандыдатам надзеі.

І жорсткія атакі афіцыйнай прапаганды (якой вырашыла падгуляць і экс-дэпутатка Ганна Канапацкая) на гэтага прэтэндэнта сведчаць, што наверсе яго пачалі ўспрымаць як рэальна моцную альтэрнатыўную фігуру. Таму яе вырашылі маляваць марыянеткай Масквы…

Поўны тэкст калонкі Аляксандра Класкоўскага чытайце ў газеце «Народная Воля» за 9 чэрвеня

Поделиться ссылкой: