Уладзімір Басалыга / svaboda.org

На 81-м годзе жыцця памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга. Пра гэта ў Facebook паведаміў яго сын Андрэй, перадае Еўрарадыё.

Басалыга — ураджэнец Слуцка. Ён быў галоўным мастаком Мастацкага фонда БССР, ілюстраваў кнігі Ларысы Геніюш і Уладзіміра Караткевіча. Галоўнымі тэмамі ў творчасці мастака былі нацыянальная культура, беларуская мова, архітэктурная спадчына. Але ў пачатку 1980-х ён быў звольнены і каля сямі гадоў быў без працы. Як сам успамінаў, за «няправільнае разуменне шляхоў развіцця беларускага нацыянальнага мастацтва». Уладзімір Басалыга абурыўся замовай кобрынскага музея на тэму «Сувораў у Беларусі».

У пачатку 2000-х Басалыга шэсць гадоў узначальваў Саюз мастакоў Беларусі.

Памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга

Памёр беларускі мастак Уладзімір Басалыга
Працы мастака / delaemvmeste.by