Жонка папулярнага палітычнага блогера і патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская дала сваё першае інтэрв’ю. Гутарка з ёй з’явілася ў эфіры расійскага тэлеканала «Дождь», паведамляе NN.BY.

https://youtu.be/hMZV-t2yNwA

Ціханоўская адзначыла, што яе мужа нельга назваць «беларускім Навальным», бо ў Сяргея Ціханоўскага свой унікальны фармат.

Таксама Ціханоўская пракаментавала знаходжанне ў іх на дачы 900 тысяч даляраў падчас ператрусу.

На пытанне, ці падкінулі гэтыя грошы Сяргею Ціханоўскаму, Святлана патлумачыла, што не можа гэтага сцвярджаць.

«Я вельмі сумняваюся ў тым, што ён мог зарабіць гэтыя грошы. (…) Калі б былі такія грошы — у сям’і ці ў Сяргея, — то напэўна ён бы не змагаўся за нейкія правы простага народа», — сказала Святлана Ціханоўская.

Маці Сяргея Ціханоўскага Софья Яфрэмаўна раней сказала журналісту “Народнай Волі”, што “нават ў страшным сне не бачыла такіх грошай”.

Поделиться ссылкой: