Міліцыя рыхтуецца да вечаровага пратэстнага пікета ў цэнтры Мінска. Фота Еўрарадыё

Увечары каля ГУМа ў цэнтры Мінска павінен прайсці пратэстны пікет. «Еўрарадыё» заўважыла дзіўнае ажыўленне сілавікоў у гэтым раёне.

Насупраць клуба Дзяржынскага па вуліцы Камсамольскай прыпаркаваліся тры аўтазакі. Яшчэ адзін — у двары суседняга з ГУМам дома — там, дзе «Лакомка». У арцы гэтага ж дома дзяжураць людзі з рацыямі, апранутыя ў цывільную вопратку.

Міліцыянты дзяжураць не толькі каля ГУМа, але ва ўсім навакольным раёне: міліцэйская машына з’явілася нават каля Купалаўскага тэатра.

Каля самога ГУМа пакуль стаіць выбарчы пікет Валерыя Цапкалы. Людзі дзівяцца: «Што за перахоп?»

Да ГУМа, дзе на вечар запланаваны пратэстны пікет, прыехалі аўтазакі (фота)