Раман Галоўчанка. Фота: БЕЛТА

Новаму прэм’ер-міністру 47 гадоў. Ён бацька траіх дзяцей – мае сына і дзвюх дачок.

Нарадзіўся Галоўчанка ў горадзе Жодзіна Мінскай вобласці.

У 1996-м Галоўчанка скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, пазней – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2003). Працаваў у Савеце бяспекі, генеральнай пракуратуры, Адміністрацыі прэзідэнта (2005–2006).

У 2009–2013 гадах – першы намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

У 2013–2018-м – пасол у ААЭ.

У 2018–2020 гадах – старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта (пасля Галоўчанкі гэту пасаду заняў Дзмітрый Пантус).