Фота http://socnews.by

У ноч з 2-га на 3-га чэрвеня на пастаменце помніка Тадэвушу Касцюшку ў Варшаве з’явіўся надпіс «Black Lives Matter». Польскія СМІ пішуць, што гэта спасылка на пратэсты ў ЗША, якія арганізуюцца пасля забойства афраамерыканца Джорджа Флойда.

Варшаўскі помнік — гэта дакладная копія помніка, які стаіць у Вашынгтоне і які быў апаганены некалькі дзён таму ў сувязі з масавымі пратэстамі пасля смерці Джорджа Флойда. Пратэстоўцы ў ЗША распісалі помнік антыпрэзідэнцкімі надпісамі. І ўсё гэта нягледзячы на тое, што Тадэвуш Касцюшка ў сваім завяшчанні аддаў частку маёмасці для выкупу чорных рабоў, імкнуўся зрабіць так, каб яны мелі зямлю і былі свабоднымі людзьмі.

На вандалізм у Варшаве адрэагавалі гарадскія ўлады. Прэзідэнт сталіцы Рафал Траскоўскі загадаў ачысціць апаганены помнік Тадэвуша Касцюшкі і ўжо да вечара гарадскія службы прывялі яго ў належны стан.

Злачынцаў, якія ўчынілі вандалізм у Варшаве, пакуль не знайшлі.