Фота https://yandex.by

Генеральным падрадчыкам для новага азотнага комплекса ААТ “Гродна Азот” абрана італьянская кампанія Tecnimont S.p.A.

Згодна з умовамі кантракта, інвестпраект будзе рэалізаваны італьянцамі ў фармаце “пад ключ”, да ўвода ў эксплуатацыю. Зараз сумесна з італьянскімі спецыялістамі вядзецца праца над асноўнымі тэхнічнымі рашэннямі інвестпраекта.

Плануецца, што магутнасць новага азотнага комплекса па вытворчасці аміяка складзе – 875 тысяч тон, карбаміда – 1225 тысяч тон, вадарода – 200 мільёнаў кубаметраў.

Будаўніцтва новага комплекса ацэньваецца ў суму больш 1 мільярда долараў. Раней паведамлялася, што каля 250 мільёнаў долараў укладзе ў будаўніцтва само прадпрыемства.

Дарэчы, у тэндэры на будаўніцтва новага комплекса “Гродна Азот” удзельнічалі таксама некалькі кітайскіх і карэйская кампанія.

Поделиться ссылкой: