Мікалай Статкевіч на выбарчым пікеце каля Камароўскага рынку. Фота: Еўрарадыё

У Беларусі пачалі судзіць палітыкаў і актывістаў, затрыманых 31 мая ў розных кропках краіны.

Мікалая Статкевіча суд пакараў 15 суткамі арышту. Пра гэта паведаміла ў сацсетках ягоная жонка Марына Адамовіч.

Палітыка затрымалі людзі ў цывільным 31 мая, калі ён ехаў на пікет па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Сёння Статкевіч адмовіўся ўдзельнічаць у судовым працэсе, назваўшы яго цыркам.

Усяго, паводле праваабаронцаў, 31 мая ў Беларусі было затрымана больш за 30 чалавек. Частку з іх затрымалі прэвентыўна, а частку – падчас пікетаў па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.