Апаганены помнік Тадэвушу Касцюшку перад Белым домам у Вашынгтоне

115
Фота http://socnews.by

Аб гэтым паведамляе сайт польскага радыё RMF FM.

П’едэстал, на якім стаіць помнік нашаму земляку, нацыянальнаму герою ЗША, Польшчы і Францыі Тадэвушу Касцюшку ў Вашынгтоне быў распісаны антыпрэзідэнцкімі надпісамі.

Апаганены помнік Тадэвушу Касцюшку перад Белым домам у Вашынгтоне
Фота https://vobjektive.ru

Пратэсты ў многіх амерыканскіх гарадах выходзяць з-пад кантролю. Як вядома, яны пачаліся пасля таго, як загінуў падчас жорсткага затрымання паліцыяй у Мінеапалісе 46-гадовы чарнаскуры Джордж Флойд.

“Некалькі тысяч чалавек усё яшчэ пратэстуюць перад Белым домам: гараць аўтамабілі і біскупская царква св.Джона Фары. У цэнтры Вашынгтона паўсюль гучаць стрэлы”, – паведамляецца на сайце RMF FM.

Дарэчы, Тадэвуш Касцюшка ў сваім завяшчанні аддаў частку маёмасці для выкупу чорных рабоў.


Няма запісаў для адлюстравання