Больш як паўтысячы гараджан сабраліся ў Гомелі 31 мая на пляцоўцы каля новага ўнівермага, каб падпісацца за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдатам ў прэзідэнты.

Сваёй актыўнасцю гамельчукі адначасна дэманструюць і падтрымку затрыманаму перад гэтым ў Гродна падчас перадвыбарчага пікету Сяргею Ціханоўскаму.

Гэта была правакацыя. Улады думаюць, што калі прыбраць кіраўніка ініцыятыўнай групы, усё спыніцца. Бачыце, што адбываецца: людзі гуртуюцца. У 2010 годзе я сам хадзіў па кватэрэх, тлумачыў, хто такія кандыдаты ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў. Цяпер не трэба нічога казаць – людзі ідуць і падпісваюцца. Я і сам стаю, каб паставіць подпіс, – кажа гамяльчук Аляксандр Шарыпаў.

На прыступках універмага побач з падпіснымі сталамі члены ініцыятыўнай групы зладзілі свабодны мікрафон. Гараджане, што бавілі час у чарзе, выказваліся пра растаптаную Канстытуцыю, адсутнасць у краіне свабодных і справядлівых выбараў. Прыгадвалі і суседнюю Украіну, дзе ўседазводленасць уладаў прывяла да Майдану. Некаторыя гараджане прыйшлі на пікет з тапкамі, бо грамадскі рух стаў успрымаццца зараз як «тапкавая рэвалюцыя» за перамены. Вялікі сімвалічны тапак быў і побач са свабодным мікрафонам.

На пікет завіталі міліцыянты, адзін з якіх быў у сіняй накідцы з надпісам: «Інфармацыйная група».

Гамяльчане: "Гродзенскі варыянт не пройдзе"

Пытаюся ў міліцыянтаў, якія прэтэнзіі да пікетоўцаў?

Ніякіх каментарыяў, – сувора адказвае капітан з дручком на поясе.

Подпісы няхай збіраюць, – адклікаецца міліцыянт з мегафонам.– А гэта ўжо несанкцыянаваны мітынг.

Гараджане абураюцца: «Гродзенскі варыянт не пройдзе.»

Гамяльчане: "Гродзенскі варыянт не пройдзе"Рады, што беларусы абуджаюцца, – адклікаецца на сітуацыю гараджанін Аляксандр Казакоў.

На пляцоўцы перад універмагам гараджане падпісваліся і за «кандыдата пратэсту», былога афіцэра міліцыі Уладзіміра Няпомняшчых, які таксама вылучаецца кандыдатам на прэзідэнта.

Гамяльчане: "Гродзенскі варыянт не пройдзе"

На здымках: пікеты каля ўнівермага «Гомель».