Збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Лідзе. Фота https://euroradio.fm

Сёння ў Лідзе праходзіць збор подпісаў за Святлану Ціханоўскую, паведамляе «Еўрарадыё». Паводле папярэдніх планаў тут павінен быў прысутнічаць яе муж — блогер Сяргей Ціханоўскі. Але яго 29 мая затрымалі ў Гродне і цяпер, па інфармацыі СМІ, ён знаходзіцца ў Гродзенскім СІЗА.

Але ні гэта, ні дрэннае надвор’е не перашкодзілі мноству людзей у Лідзе выйсці на вуліцу і стаяць у чарзе, каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую.

Людзі сталі ў гигантсткую чаргу, каб падпісацца за вылучэнне Святланы Ціханоўскай ў кандыдаты ў прэзідэнты.

Як праходзіць збор подпісаў у Лідзе, куды павінен быў прыехаць блогер Ціханоўскі
Фота https://euroradio.fm