
Улады Зэльвы назвы вуліц у гарадскім пасёлку напісалі на рускай і англійскай мовах. Падобных новаўвядзенняў няма не тое што ў іншых раённых гарадах, а нават і ў абласных. Беларуская мова, якая з’яўляецца дзяржаўнай і мовай беларускага этнасу, у Зэльве аказалася непатрэбнай.
Спецыяліст а ддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзмітрый Сухалет патлумачыў “Народнай Волі”, што ў сувязі з развіццём турыстычнай дзейнасці ў гарадскім пасёлку было прынята рашэнне на цэнтральных вуліцах напісаць назвы і на англійскай мове.
Што датычыцца надпісаў па-руску, то, паводле слоў чыноўніка, ён памятае іх з дзяцінства. А наконт таго, што дзяржаўная мова і мова тытульнай нацыі наогул адсутнічае, чыноўнік па сутнасці нічога не змог патлумачыць.
На пытанне, хто прымаў рашэнне аб напісанні назваў вуліц па-руску і па-англійску, Сухалет дакладна нічога не адказаў: маўляў, шыльды развешвалі работнікі камунальнай гаспадаркі.
Праўда, сам ён асабіста быў бы не супраць таго, каб яшчэ была і беларуская мова, бо размаўляе па-беларуску і нават скончыў беларускую школу. Але, маўляў, “калі будзе дадзена даручэнне, то будуць зроблены і высновы”… Адным сказам, але за ўсё наша чынавенства адказаў аб стаўленні да беларускай мовы.
А пакуль няма даручэння, то “напішыце на наш адрас пісьмовы запыт, і мы вам адкажам”.
Як у тым савецкім анекдоце: прайшла зіма, настала лета – дзякуй партыі за гэта…
***
Газета “Народная Воля” № 41 (4499)
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!