Фота: svaboda.org

Лідар музычнага гурта Znich Алесь Таболіч збірае подпісы, каб стаць кандыдатам у прэзідэнты.

Яго ініцыятыўную групу ЦВК зарэгістравала пад нумарам 13. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, выдаючы пасведчанне, нават паспрабавала падбадзёрыць музыканта, спаслаўшыся на ўласны прыклад: «Я, напрыклад, люблю лічбу 13. У мяне яна заўсёды шчаслівая. У мяне нават пасведчанне першае на гэтай пасадзе было пад №13». Не думаю, што гэта моцна спадабалася альтэрнатыўшчыку па духу Таболічу, хоць ён наўрад ці можа быць цяпер чымсьці засмучаны. Артысту, па сутнасці, далі магчымасць правесці амаль што бясплатную месячную рэкламную кампанію – якая розніца, пад якім нумарам?

Вядома, чалавек выразна разумее, наколькі прывідныя яго шанцы ў перадвыбарнай кампаніі. Ён і сам у сацыяльных сетках называе сябе кандыдатам па прыколе. І подпісы збірае анлайн – што наогул не можа быць прынята ЦВК. Але чаму б не разагрэцца на полі палітычнай барацьбы? Чалавек сцэны, Таболіч заўсёды любіў перформансы…

Поўны тэкст артыкула Вікторыі Дрозд чытайце ў газеце «Народная Воля» за 29 мая