Фото: БДГ

Канчатковае рашэнне будзе прымаць старшыня Саўміну Матэвуш Маравецкі пасля ацэнкі эпідэміялагічнага рызыка.

Намеснік міністра дзяржаўных актываў Польшчы Артур Собань заявіў, што адкрыццё межаў можа адбыцца 15 чэрвеня. Палітык дадаў, што гэта будзе карысна для польскіх транспартных кампаніяў, у прыватнасці для Нацыянальных авіялініяў LOT. Артур Собань удакладніў, што канчатковае рашэнне будзе прымаць старшыня Саўміну Матэвуш Маравецкі, пасля ацэнкі эпідэміялагічнага рызыка.

Памежны кантроль на ўнутранай мяжы з краінамі Еўразвязу быў уведзены ў Польшчы сёлета 15 сакавіка. Тэрмін іх дзеяння некалькі разоў падаўжаўся. У адпаведнасці з распараджэннем міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, пачынаючы з 12 траўня праверкі падоўжаны да 12 чэрвеня.