Міхась Міцкевіч. Фота nlb.by​

Аб гэтым паведаміла на сваёй старонцы ў інтэрнэце яго ўнучка Васіліна Міцкевіч. Яму было 94 гады.

Міхась Міцкевіч быў вядомым вучоным, меў ступень доктара тэхнічных навук. Ён узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР.

«Не стала Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча, сына Якуба Коласа…
Неверагодны быў чалавек. Гэтакі беларус, якіх ужо няма…
Пухам табе зямля бацькоўская, родная, дарагі Міхась Канстанцінавіч…» – напісаў у Фэйсбуку Уладзімір Някляеў.

Далучаемся да слоў паэта і выказваем спачуванні родным нябожчыка.