Фото с сайта belrynok.by

На Беларускай АЭС у спецыялістаў выявілі каля 100 выпадкаў заражэння каранавірусам. Пра гэта заявіў у відэазвароце, змешчаным на сайце расійскай дзяржкарпарацыі, яе кіраўнік Аляксей Ліхачоў, перадае Еўрарадыё.

«На беларускай пляцоўцы [будаўніцтва АЭС у Астравецкім раёне], гэты праект у нас сёння ў асаблівым прыярытэце, зафіксаваныя каля 100 інцыдэнтаў, каля 100 станоўчых тэстаў, — кажа Ліхачоў. — Гэта не толькі нашы работнікі, але і прадстаўнікі беларускага заказчыка».

Па словах кіраўніка «Расатама», усе каранцінныя меры там выконваюцца, але ён просіць кіраўніцтва атамнай станцыі «яшчэ дадаткова ўзмацніць працу». Ён нагадаў, што цяпер на станцыі «самая гарачая пара» — на працягу бліжэйшых тыдняў плануецца выйсці на яе фізічны запуск.

На сённяшні дзень у «Расатаме» памерлі ўжо 11 чалавек, кажа Ліхачоў.

З беларускага боку інфармацыі пра ўспышку каранавіруса на АЭС пакуль няма.