Фота: b-g.by

Усе рэйсы з Брэста ў Польшчу на бліжэйшыя дні адмененыя. Аўтобуснае злучэнне было запланавана ў кірунку Бялай-Падляскай ды Варшавы. Некалькі рэйсаў ужо было накіравана на польскую тэрыторыю:

– Адзіны спосаб перасекчы мяжу — гэта ўласны транспарт. Тым, хто паспеў набыць квіткі для выезда ў Польшчу з дапамогаю аўтобуса — зараз вяртаюць грошы.

Афіцыйнага тлумачэння адмены рэйсаў пакуль няма. У сацыяльных сетках і на мясцовых парталах можна сустрэць некалькі версій. Адная з іх тычыцца таго, што беларускія кіроўцы павінны, як і астатнія грамадзяне, прайсці праз чатырнаццацідзённы каранцін. Другая — перавозкі ажыццяўляў польскі бок, а магчымасцяў для наладжвання камунікацый з беларускім бокам не было.

У прыватным парадку жыхары Берасцейскага рэгіёна дамаўляюцца з тымі, хто накіроўваецца ў Польшчу. Найперш гэта прыватныя асобы, якія едуць з мэтамі працы або вучобы. Пешы пераход праз мяжу закрыты.