Аляксандр Класкоўскі

Падчас выбарчых кампаній старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына традыцыйна становіцца медыйнай зоркай, ды такой, што могуць пазайздросціць некаторыя кандыдаты. Яе здымаюць у розных ракурсах, ёй задаюць мноства пытанняў. Вось толькі адказы нязменна навяваюць сум і паказваюць, што ЦВК стаіць сцяной на шляху да сумленных празрыстых выбараў.

У прыватнасці, раз за разам незалежныя медыі ставяць пытанне, чаму беларуская ўлада ўжо не першы год ігнаруе рэкамендацыі місій БДІПЧ АБСЕ па выніках назірання за выбарчымі кампаніямі, пры тым што сама ж гэтыя місіі і запрашае. Напрыклад, па выніках леташніх выбараў у Палату прадстаўнікоў назіральнікі АБСЕ сфармулявалі аж 32 рэкамендацыі, якія маглі б палепшыць выбарчы працэс. У прыватнасці, прапаноўвалася ўкараніць празрыстыя працэдуры падліку бюлетэняў, павысіць празрыстасць датэрміновага галасавання.

Падобнае пытанне прагучала і ў свежым інтэрв’ю БелаПАН. І што ж мы чуем ад спадарыні Ярмошынай? “Калі вы сочыце за выступленнямі кіраўніка дзяржавы, то ён пра гэта казаў неяк, што спачатку трэба мяняць Канстытуцыю, а потым, натуральна, прыводзіць у адпаведнасць з ёй і выбарчае заканадаўства. Таму я думаю, што працэдура прыняцця [змен у Выбарчы кодэкс] адкладзена менавіта праз гэта, каб да бясконцасці яго не кроіць”, – папулярна патлумачыла кіраўніца ЦВК.

Іначай кажучы, пераклала адказнасць на самага галоўнага беларускага начальніка. Маўляў, я маленькая сошка, што я магу? Між тым развагі Аляксандра Лукашэнкі пра меркаваныя змены Асноўнага закона пакуль што вельмі няпэўныя. У якія тэрміны гэта будзе рабіцца, віламі па вадзе пісана…

Поўны тэкст калонкі Аляксандра Класкоўскага чытайце ў газеце «Народная Воля» за 26 мая