Віктар Бабарыка на сустрэчы са сваёй ініцыятыўнай групай / кадр з відэа

Віктару Бабарыку прапаноўвалі пасаду прэм’ер-міністра, калі ён здымецца з прэзідэнцкіх выбараў.

Як паведамляе «Еўрарадыё», пра гэта прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду распавёў падчас сустрэчы са сваёй ініцыятыўнай групай 25 мая.

Праўда, Бабарыка не ўдакладніў, хто і калі рабіў яму такую прапанову.

Экс-кіраўнік «Белгазпрамбанка» вылучыў сваю кандыдатуру на прэзідэнцкія выбары. Яго ініцыятыўную групу складаюць больш за 8000 чалавек — гэта другая па колькасці група пасля Аляксандра Лукашэнкі.