Фото https://www.partner-inform.de

Вада ў Беларусі амаль паўсюль утрымлівае падвышаны ўзровень жалеза, у некаторых рэгіёнах – удвая больш за норму.

Да 2025 года ў вёсках Беларусі пабудуюць амаль паўтары тысячы станцый ачышчэння вады ад жалеза, паведамляе „Радыё Рацыя”. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў гендырэктар прадпрыемства „Белводаканал” Алег Конан.

„Усе планы па будаўніцтве станцыі абезжалезвання да 2025 года звязаныя з забеспячэннем насельніцтва сельскіх населеных пунктаў чыстай пітной вадой. За мінулы год было пабудавана 272 станцыі абезжалезвання, і яны ўсе былі пабудаваныя ў сельскіх населеных пунктах. І да 2025 года плануецца будаўніцтва 1461 станцыі абезжалезвання ў сельскіх населеных пунктах”, — дадаў Алег Конан.