Фота Ціны Палынскай

Неспрыяльную метэаралагічную з’яву варта чакаць ноччу і раніцай 23 мая ў асобных раёнах рэспублікі.

Ў бліжэйшы час магчымыя кароткачасовыя дажджы, якія павінны хоць нязначна палепшаць аграметэаралагічную абстаноўку ў паўднёвай палове рэспублікі.

Белгідрамет паведамляе, што запасы прадуктыўнай вільгаці на большай частцы тэрыторыі Беларусі добрыя і спрыяльныя для развіцця сельскагаспадарчых культур. На паўночным захадзе краіны пасля дажджоў адзначаецца павышаная вільготнасць.

Але не ўсюды такое палажэнне. З-за нераўнамернага размеркавання ападкаў у многіх раёнах паўднёвай паловы рэспублікі назірацца недахоп вільгаці, у першую чаргу пад азімымі культурамі і шматгадовымі травамі. Гэта датычыцца Гомельскай і Брэсцкай абласцей.