Шаноўныя сябры!

Мы звярнулі ўвагу на такі факт.

У газеце «Народная Воля» за 19 мая быў надрукаваны артыкул Мікалая Мельнікава пад загалоўкам: «Что скажет Ермошина, если на участок для голосования придут всего пять человек?» Публікацыя праанансавана на нашым сайце nv-online.info. І прыемна адзначыць, што з інфармацыяй аб з’яўленні такога матэрыяла ў газеце за два дні азнаёміліся 80 тысяч наведвальнікаў сайта. Але анонс — гэта толькі невялічкі фрагмент артыкула. А каб мець поўнае ўяўленне пра яго змест, пра пазіцыю аўтара і пра праблему, без вырашэння якой у нас ніколі не будзе па-сапраўднаму дэмакратычных выбараў, трэба ўсё ж прачытаць увесь матэрыял. А такую магчымасць мае толькі той, хто атрымлівае газету па падпісцы альбо набывае ў кіёсках.

У сувязі з гэтым рэдакцыя вымушана ў чарговы раз нагадаць, што сайт nv-online.info, на які Вы зараз зайшлі, і газета «Народная Воля» — абсалютна розныя інфармацыйныя крыніцы. Артыкулы, якія друкуюцца ў чарговым нумары папяровага выдання, вы не знойдзеце ў той жа дзень у анлайн-дадатку да газеты. Да ўвагі наведвальнікаў сайта прадстаўлены толькі кароценькія анонсы на тры асноўныя публікацыі. Поўныя іх варыянты, як і ўсіх астатніх, з’яўляюцца ў раздзеле «Архіў» праз 10-12 дзён.

Вось чаму ні ў якім разе нельга абмяжоўвацца толькі праглядам сайта, які не з’яўляецца электроннай копіяй друкаванай версіі газеты «Народная Воля». А таму раім Вам падпісацца на яе і атрымліваць кожны нумар непасрэдна дахаты. Кошт месячнага камплекту — усяго 8 рублёў 50 капеек, падпісны індэкс — 63222.

Нагадаем, каб атрымліваць газету «Народная Воля» ужо з 1 чэрвеня, аформіць падпіску неабходна да 27 мая. Адначасова скажам: ужо поўным ходам ідзе падпіска і на ўсю другую палову 2020 года. Калі ёсць цяжкасці з фінансамі, аформіць падпіску можна на любы тэрмін – на месяц, два, тры… Вас чакаюць у паштовых аддзяленнях і спецыялізаваных пунктах “Белсаюздруку”.

Ёсць таксама магчымасць аформіць падпіску на «Народную Волю» і не выходзячы з дома. Для гэтага трэба на сайце belpressa.by запоўніць падпісны бланк і зрабіць аплату праз сістэму Webpay банкаўскай карткай ці праз сістэму «Расчет» (АРІП). У апошнім выпадку неабходна выбраць пункт «Система «Расчет» (ЕРИП)» – «СМИ» – «Н» – «Народная Воля» – «Подписка». Для аплаты трэба ўвесці нумар рахунка, атрыманага на сайце belpressa.by. Зрабіце плацеж.

                    Вы – з «Народнай Воляй», «Народная Воля» – з Вамі!

РЭДАКЦЫЯ