У Мінску судзілі кандыдатаў пратэсту

128
Фота https://statkevich.org

20 мая ў Мінску праходзілі суды над затрыманымі напярэдадні міліцыяй так званымі кандыдатамі пратэсту.

Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў іх ініцыятыўныя групы па збору подпісаў на вылучэнне кандыдатамі на пасаду прэзідэнта і яны накіраваліся ў Вярхоўны Суд, каб абскардзіць гэта рашэнне ЦВК. Замест вырашэння іх праблемы ў судзе яны і іх паплечнікі аказаліся сёння на лаве падсудных.

Як паказваюць сведкі, нібыта афіцыйным асобам не спадабаўся пратэстны надпіс на футболках некаторых з іх. Іншыя, як кажуць, трапілі пад раздачу.

Па нашых звестках, Уладзіміра Неўмяржыцкага аштрафавалі на 1350 рублёў, Анжаліку Жалезнякову — на 1215 рублёў, Тамару Патоцкую — на 1080 рублёў, Юлію Лемехаву — на 675 рублёў, Вольгу Краўчанка – на 135 рублёў. Арцёма Бабка асудзілі на 7 сутак арышту.

Сярод затрыманых таксама Сяргей Спарыш і Дзмітрый Місюк.


Няма запісаў для адлюстравання