Фота https://vseprozvezd.ru

У мінулыя выхадныя славутай беларускай гімнастцы споўнілася 65 гадоў.

«Вашы дасягненні на гімнастычным памосце ўвайшлі ў гісторыю сусветнага спорту, – павіншаваў спартсменку Нацыянальны алімпійскі камітэт.– У 17 гадоў вам удалося заваяваць тры залатыя медалі на Алімпійскіх гульнях у Мюнхене, а праз чатыры гады – зноў падняцца на верхнюю прыступку алімпійскага п’едэстала ў Манрэалі. За гады кар’еры вы па праве заслужылі званне адной з найвялікшых спартсменак XX стагоддзя».

Нагадаем, што зараз Вольга Корбут жыве ў ЗША, хаця зрэдку і наведваецца ў Беларусь.