Юрый Зісер / kyky.org

На сайце petitions.by пачаўся збор подпісаў за вуліцу ў Мінску імя Юрыя Зісера. Бізнесмэн, грамадскі дзеяч, мецэнат, заснавальнік сайта TUT.by 17 траўня памёр у 59 гадоў — рак, перадае Еўрарадыё.

Аўтары петыцыі, якую адправяць у Мінгарвыканкам, лічаць, што Зісер зрабіў «вялізны ўнёсак у захаванне і развіццё беларускай культуры, нацыянальнай ідэі і самаідэнтыфікацыі». Ён не нарадзіўся ў Мінску — у Львове, але значная частка жыцця была звязана з беларускай сталіцай. «Не народжаны ў Беларусі, але — сапраўдны беларус, закаханы ў гэтую зямлю», — так пішуць пра Юрыя Зісера ініцыятары акцыі.