Былы старшыня Браслаўскага райвыканкама і яго жонка атрымалі 14 гадоў калоніі

28640
Фота https://news.vitebsk.cc/

Былы старшыня Браслаўскага райвыканкама Уладзімір Дранеўскі асуджаны на 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго жонка Алена Дранеўская, якая была начальнікам аддзела эканомікі таго ж выканкама, атрымала 4 гады калоніі агульнага рэжыму. Іх прызналі вінаватымі ў карупцыйных злачынствах, паведамляе “Еўрарадыё”. Такое рашэнне 19 мая вынес Віцебскі абласны суд. Сваёй віны Дранеўскія не прызналі.

Гучная справа разглядалася ў судзе паўгода. Уладзімір і Алена Дранеўскія былі затрыманыя летам мінулага года. У 95-томнай справе згадваюцца дзясяткі эпізодаў карупцыйных злачынстваў: хабары, махлярства, перавышэнне ўлады, крадзяжы і г. д. З асуджаных суд спагнаў каля 120 тысяч рублёў на карысць пацярпелых фізічных і юрыдычных асоб. У Дранеўскіх канфіскавана кватэра ў Мінску.


Няма запісаў для адлюстравання