Фота: nn.by

Сёння суд Савецкага раёна Гомеля асудзіў блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбывае 15-дзённы арышт у ізалятары часовага ўтрымання, яшчэ на 15 сутак арышту.

15 сутак Ціханоўскі атрымаў за адміністрацыйнае правапарушэнне. За якое менавіта і калі яно было здзейснена, у канцылярыі суда ўдакладніць не змаглі, паведамляе tut.by.

Такім чынам, Ціханоўскі выйдзе на волю толькі 5 чэрвеня.

Нагадаем, 6 мая Сяргея Ціханоўскага затрымалі пад Магілёвам. Ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання горада Гомеля.

Поделиться ссылкой: