Фота minobl.mchs.gov.by

Работнікі Любанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падрыхтавалі і адправілі лісты сем’ям, якія выхоўваюць пяць і больш дзяцей.

У тэматычныя канверты ратавальнікі ўклалі пісьмовы зварот да бацькоў, у якім гаворыцца пра важнасць стварэння бяспечных умоў пражывання для дзяцей, пра неабходнасць штодзённай працы па навучанні іх правілам бяспечных паводзін, а таксама аб небяспецы пакідання малалетніх без нагляду.

Да ліста ў канверт дададзеныя наглядныя матэрыялы, якія дапамогуць засвоіць прапануемую інфармацыю.

Мерапрыемства праводзіццца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» з мэтай увагі да праблем дзіцячага свавольства з агнём і дзіцячага траўматызму, паведамляе мінскае абласное ўпраўленне МНС.