Фота Надзеі Бужан. https://nn.by/

Экс-дырэктар ПВТ Валерый Цапкала здаў дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты.

У яго ініцыятыўнай групе 555 чалавек, кіраўнік — Андрэй Ланкін з «Варгеймінга».

«Я не ведаю, хто такі «спарынг-партнёр», — патлумачыў ён. — Я іду на выбары самастойна. Гэтае рашэнне ў мяне даўно выспела, яно абдуманае».

Па словах Цапкалы, выбарчы фонд будзе максімальна магчымым — 9000 базавых велічыняў. Гэта каля $100 тысяч.