Фота: polski.pro

У сотую гадавіну з дня нараджэння Папы Яна Паўла ІІ 18 траўня на Філасофскім факультэце Папскага ўніверсітэта святога Тамаша Аквінскага ў Рыме – Angelicum – пачне дзейнічаць Інстытут культуры св. Яна Паўла ІІ.

Гэтая ініцыятыва польскіх няўрадавых арганізацый: Фонду Святога Мікалая і Фонду Futura – Iuventa. «Гэта доказ нашай пашаны», – кажа старшыня Фонду Святога Мікалая і заснавальнік арганізацыі інтэлектуалаў «Палітычная тэалогія» Дарыюш Карловіч. Мы зацікаўленыя ў ажыўленні дыскусій аб найбольш важных пытаннях Касцёла і сучаснага свету ў адносінах да думак Яна Паўла ІІ. Гаворка ідзе не аб тым, каб зрабіць з яго гістарычны экспанат, а пра тое, каб пастаянна шукаць у ягонай навуцы жывых, актуальных і цікавых каштоўнасцяў, – паведаміў Дарыюш Карловіч «Польскаму Радыё».

Інстытут будзе прымаць навукоўцаў, праводзіць міждысцыплінарныя навукова-даследчыя і дыдактычныя працы. У Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага ў Рыме, малады святар Караль Вайтыла, будучы Папа рымскі, вучыўся ў 1946-48 гадах.