Фото http://arch-shop.ru

Культурнай сталіцай Беларусі ў 2021 годзе стане Барысаў. Такое рашэнне прынята на калегіі Міністэрства культуры, якая прайшла ў фармаце відэаканферэнцыі. Аб гэтым паведамілі ў ведамстве, перадае БЕЛТА.

На званне культурнай сталіцы Беларусі 2021 года прэтэндавалі таксама Мсціслаў і Глыбокае.

Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» праводзіцца Міністэрствам культуры і зацікаўленымі з 2010 года. У кожным з гарадоў, якія былі аб’яўлены культурнай сталіцай, рэалізуюцца інавацыйныя праекты па прэзентацыі самабытнасці гэтых гарадоў, развіцці і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёнаў.

Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў горад Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, потым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015). У 2016 годзе тытул «Культурнай сталіцы Беларусі» меў Маладзечна, у 2017 годзе — Бабруйск, в 2018-м — Наваполацк, у 2019-м — Пінск, у 2020-м — Ліда.