Фото http://narodny.org

Сойм партыі прыняў палітычную заяву аб няўдзеле арганізацыі ў прэзідэнцкіх выбарах, якія павінны адбыцца 9 жніўня бягучага года.

«Улады праігнаравалі рэкамендацыі па змяненні выбарчага заканадаўства, што былі прапанаваныя міжнароднымі назіральнікамі БДІПЧ АБСЭ і айчыннымі кампаніямі назірання. Але да гэтых выбараў дадаўся яшчэ адзін фактар небяспекі для беларускага народа, а менавіта – правядзенне кампаніі падчас пандэміі COVID-19», – гаворыцца ў ёй.

У заяве сцвярджаецца, што ва ўмовах пашырэння эпідэміі каранавіруса ў Беларусі правядзенне выбарчай кампаніі немагчымае. Партыя адмаўляецца ад ідэі вылучаць свайго кандыдата, а таксама не збіраецца падтрымліваць нікога іншага. Сойм Партыі БНФ звяртаецца да лідараў і актывістаў усіх дэмакратычных арганізацый з заклікам не вылучаць сваіх кандыдатаў у прэзыдэнты і адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі.