Вікторыя Азаранка прайграе матчы… трохгадоваму сыну

108
Фота https://www.pressball.by/

Былая першая ракетка свету распавяла, чым займаецца на каранціне.

Паводле слоў Вікторыі Азаранка, яна праводзіць час з сынам, і ў таго ўжо праяўляецца любоў да перамог.

«Не ведаю, адкуль гэта ўзялося, – здзіўляецца спартсменка – Ён увесь час хоча перамагаць. З Леа немагчыма гуляць, калі ён не пераможа.

Для мяне гэта невялікі выклік, таму што мне таксама падабаецца выйграваць. Даводзіцца прыкідвацца, што я ўвесь час прайграю, і, шчыра кажучы, гэта зводзіць мяне з розуму».

Таксама Азаранка ў інтэрв’ю TennisChannel прызналася, што яе «трывожыць невядомасць», бо спаборніцтваў няма і не вядома, калі пачнуцца турніры.

«Штодзень як быццам пражываеш адзін і той жа дзень, – дадае Вікторыя. – Хаця працягваю ставіць перад сабой задачы ў каляндар. Хаця б дзеля таго, каб быць упэўненай, што ведаю, які сёння дзень тыдня. Мяне вельмі трывожыць невядомасць, з за яе губляеш матывацыю».


Няма запісаў для адлюстравання