Фелікс Шкірманкоў. Фота https://baj.by

Феліксу Уладзіміравічу Шкірманкову, добра знаёмаму чытачам «Народнай Волі», хутка споўніцца 94 гады. Ветэран з прычыны ўзросту і шматлікіх раненняў, атрыманых падчас вайны, амаль страціў зрок і рухомасць, але застаўся чалавекам вострага розуму і непахісных перакананняў. Дарэчы, за прыхільнасць да адраджэння беларушчыны і ўсё зробленае дзеля гэтага ён узнагароджаны медалём «100 год БНР». Напярэдадні 75-годдзя Перамогі ён прадставіў на суд чытачоў частку сваёй біяграфіі і адказаў на нашы пытанні.

– Фелікс Уладзіміравіч, скажыце: што такое вайна? З кожным годам яна ўсё далей і далей, і мы, маладыя, можам зараз бачыць яе толькі ў кіно, прачытаць аб ёй у кнігах. На вашу думку, хто з пісьменнікаў і кінематаграфістаў змог найбольш праўдзіва яе паказаць? Што трэба ведаць аб ёй сучаснаму пакаленню?

– Вайна – трагедыя мільёнаў людзей. Яна шматаблічная – і народная, і крывавая, і высакародная. На маю думку, праўдзіва яе паказалі Васіль Быкаў, Канстанцін Сіманаў. Задача сучаснага пакалення – больш не дапусціць ніякіх войнаў.

– Колькі год вам было, калі вы сталі малодшым лейтэнантам, камандзірам інжынерна-сапёрнага ўзвода інжынернай разведкі?

– Васямнаццаць.

– Чым прыходзілася займацца падчас ваенных аперацый, дзе яны праходзілі?

– «Я на фронте сапёром был» – аб гэтым у мяне ёсць верш. Аперацыі праходзілі на тэрыторыях Польшчы, Чэхаславакіі, у Закарпацці.

– Што адчуваеш, калі зразумеў, што паранены?

– У мяне ўсе раненні кулявыя. У той момант, калі цябе напаткала куля, адчуваеш моцны ўдар і за ім пульсуючы боль…

Поўны тэкст гутаркі Сяргея Няроўнага з Феліксам Шкірманковым чытайце ў газеце «Народная Воля» за 8 мая