Фота https://www.ynet.co.il

У Ізраілі, магчыма, хутка з’явіцца новы медаль. Ён будзе ўручацца тым, хто ўнёс значны ўклад у барацьбу з каранавірусам.

Эскіз узнагароды ўжо падтрыманы канцылярыяй кіраўніка правіцельства.

На медалі прапаноўваецца зрабіць вядомы беларускім праведнікам, якія спасалі яўрэеў пад час Вялікай Айчыннай вайны і атрымалі за гэта ізраільскі знак пашаны, надпіс: «Хто ўратаваў адно жыццё, той уратаваў увесь свет». Таксама мяркуецца выбіць на ім назву інфекцыі, з якім зараз змагаецца наша планета, – COVID-19. Пасярэдзіне – дзве рукі, якія не кранаюцца адна адной, адпаведна нагадваючы інфекцыйны характар хваробы. Знак выраблены ў белым і блакітным колерах, якія мае нацыянальны сцяг.

Ізраіль, здаецца, будзе первай дзяржавай, якая такім чынам адзначыць гераічную працу прадстаўнікоў сістэмы аховы здароўя.