Фота ctv.by

Зноў прымусіў гаварыць пра сябе наш вядомы гіравік Вячаслаў Харанека.

Міжнароднай федэрацыяй гіравога спорту яму ўручаны спецыяльны сертыфікат з нагоды ўстанаўлення ім чарговага рэкорду. Спартсмен 170 разоў узняў 24-кілаграмовую гіру за 163 секунды.

Гэта ўжо 161-е выбітное дасягненне Вячаслава, якому ў чэрвені споўніцца 59 гадоў. Па яго словах, ён прысвяціў яго ўрачам, якія змагаюцца з каранавіруснай інфекцыяй.

Поспех беларуса трапіць ў кнігу рэкордаў, якую выдаюць у Расіі.