Фото https://www.pressball.by

Як вядома, з-за пандэміі COVID-19 у свеце Алімпійскія гульні ў Токіа з 2020 года перанесены на ліпень–жнівень 2021-га. Міжнародная федэрацыя гандбола зацвердзіла тэрміны правядзення алімпійскіх кваліфікацыйных турніраў.

Мужчынам адведзены тэрмін з 12-га па 14-га, а жанчынам – з 19-га па 21-га сакавіка наступнага года.

Перанесены з ліпеня маладзёжны чэмпіянат свету сярод дзяўчат да 20 гадоў павінен адбыцца ў Румыніі 2–13 снежня бягучага года. Сярод дзяўчат да 18 гадоў адпаведныя спаборніцтвы, якія перанесены з жніўня, мяркуется правесці з 29 верасня па 11 кастрычніка гэтага года ў Харватыі.

Еўрапейская гандбольная федэрацыя адмяніла міжнародныя спаборніцтвы.

Не адбудуцца яшчэ не згуляныя матчы жаночай кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы гэтага года. Фінальны турнір сфарміраваны па рэйтыгу каманд на мінулым чэмпіянаце, які прайшоў у 2018 годзе. Жаночая каманда Беларусі на гэта спаборніцтва не трапіла.

А вось мужчынская зборная на чэмпіянаце свету ў Егіпце ў 2021 годзе згуляе. Па выніковым рэйтынгу чэмпіяната Еўропы ў 2020 годзе беларусы ўвайшлі ў кагорту мацнейшых.