
Музыканты метал-руху Беларусі аб’ядналіся для таго, каб наладзіць анлайн-фестываль у падтрымку медыкаў, а таксама ў памяць ахвяр Чарнобыля.
Мерапрыемства Belarus Metal Fest COVID-19 адбудзецца 26 красавіка ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Кожны зможа паглядзець канцэрт і ахвяраваць грошы на закуп ахоўных сродкаў для работнікаў медыцынскіх устаноў, што працуюць з хворымі на каранавірус.
У фестывале прымуць удзел пяць беларускіх гуртоў: Relikt, Znich&Rutvica, Evthanazia, Aquamorta, Dymna Lotva.
Арганізатары сваёй акцыяй хочуць нагадаць людзям, што галоўнае на Зямлі – жыццё і здароўе чалавека.
Трансляцыя распачнецца 26 красавіка ў 17:00 на Youtube-канале: https://www.youtube.com/channel/UCFnKlNdzVGD1K4AoYVj0Ysg.
Зрабіць ахвяраванне можно ўжо зараз па спасылцы, набыўшы віртуальны квіток:
https://bezkassira.by/covid-19blagotvoritelnyjonlajnkoncert-9006/
https://molamola.by/en/campaigns/2788?tab=about
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!