Віталь Гуркоў: «Сняданак з Мялітай рыхтуем разам»

3289
Віталь Гуркоў і Меліціна Станюта. Фота: instagram.com/vital_hurkou

Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе распавёў, як зараз праводзіць час.

Паводле слоў Віталя Гуркова, яго спартыўная зала працягвае працаваць, бо афіцыйна ў краіне не абвешчана эпідэміі або надзвычайнай сітуацыі, «а за арэнду плаціць трэба».

“Высветлілася, што Мяліта (вядомая беларуская гімнастка Меліціна Станюта. – аўт.) выдатна гатуе, так што кожны вечар мяне чакае неверагодная вячэра,цытуе спартсмена tut.by. – А вось сняданак рыхтуем разам альбо я адзін пасля прабежкі і зарадкі.

Але не абавязкова толькі есці і піць. Усё роўна трэба займацца рухальнай актыўнасцю і фізкультурай. Мне здаецца, у барацьбе з ізаляцыяй выжывуць тыя, у кім яшчэ не памерла дзіця і у каго ўсё ў парадку з фантазіяй. У рэшце рэшт, гэта час, каб прыслухацца да сябе і памарыць.

Што датычыцца кніг, то я зусім не кнігалюб і вельмі рэдка чытаю. Але, мне здаецца, настольнай кнігай любой пары ў ізаляцыі павінна стаць «Камасутра»”.

Поделиться ссылкой: