Аляксандр Класкоўскі

Наступленне каранавіруса прымушае нас іначай зірнуць на многія рэчы. Святочныя парады і раней выклікалі ў нашай грамадзе неадназначны розгалас. Праціўнікі гэтай дзеі ў яе цяперашнім выглядзе даводзілі, што танкам не месца ў горадзе, што смурод, грукат, перакрыццё вуліц дзеля пампезнага рытуалу ствараюць шмат нязручнасцяў. Нарэшце, падкрэслівалі, што гэта немалыя выдаткі і лепей пусціць грошы на іншыя, больш надзённыя патрэбы.

Цяпер самае надзённае пытанне – як у найбольшай ступені змякчыць удар COVID-19 па беларусах, найлепей узброіцца для барацьбы з ім. І ў святле гэтага меркаваны парад 9 Мая выклікае асабліва вострыя пытанні. Бо традыцыйна ён збірае мноства людзей, а сёння гэта – пагроза масавага распаўсюду новай заразы.

Між тым напрыканцы сакавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў плане святкавання 9 Мая пакуль што нічога не скасоўваецца, “у нас будуць усе запланаваныя мерапрыемствы”. Вайскоўцы рэпеціруюць. Натуральна, людзі ў пагонах выканаюць загад, салдаты пройдуць чаканным крокам пры любой эпідэміялагічнай абстаноўцы, а танкі тым болей віруса не баяцца. Але ж парад, іншыя ўрачыстасці са шчыльнай масай гледачоў могуць стаць каласальным расаднікам інфекцыі. Прычым ці не самыя вялікія ахвотнікі такіх мерапрыемстваў – выхаваныя ў традыцыі савецкіх святаў людзі сталага веку. А сёння гэта група рызыкі…

Поўны тэкст калонкі Аляксандра Класкоўскага чытайце ў газеце «Народная Воля» за 14 красавіка