На першым плане - Зянон Пазняк, Лявонцій Зданевіч, Ігар Гермянчук, Сяргей Папкоў. 1995 год.

У ноч з 11 на 12 красавіка 1995 года дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання,
якія адстойвалі дэмакратыю, амапаўцы гвалтоўна выкінулі з Авальнай залы.

11 красавіка 1995 года 19 дэпутатаў Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце прама ў Авальнай зале абвясцілі галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Аляксандрам Лукашэнкам рэферэндуму аб скасаванні бел-чырвона-белага сцяга і герба “Пагоня” як дзяржаўных сімвалаў, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і наданні прэзідэнту права распускаць парламент.

У ноч з 11 на 12 красавіка на падставе таго, што быццам паступіла паведамленне аб мініраванні будынка парламента, у залу пасяджэнняў быў уведзены АМАП і супрацоўнікі Службы бяспекі кіраўніка дзяржавы. Яны жорстка збілі пратэстуючых дэпутатаў і гвалтоўна выкінулі іх з будынка парламента.

Вінаватых у збіцці дэпутатаў праваахоўныя органы не назвалі і да гэтага часу. Генпракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па заяве групы дэпутатаў аб збіцці іх супрацоўнікамі спецслужбаў, але справа была прыпынена. На наступны дзень пасля здарэння Аляксандр Лукашэнка абяцаў паказаць па тэлебачанні відэазапіс гэтага разгону: маўляў, не ўсё там было менавіта так, як расказваюць дэпутаты. Але мінула ўжо 20 гадоў, а грамадскасці гэты запіс так і не паказалі. Дарэчы, не бачыў відэастужкі нават следчы, які займаўся расследаваннем гэтага інцыдэнту.

“Пасля таго як у парламент увялі войскі, узброеныя сілы, ён перастаў быць парламентам, – не раз падкрэсліваў тагачасны дэпутат Лявон Дзейка. – Бо гэты орган у любой краіне абсалютна недатыкальны для любой іншай структуры. Наступствы гэтага незаконнага рэферэндуму мы бачым ужо на працягу амаль дваццаці гадоў. Ідзе татальнае знішчэнне беларускай мовы. Улада і тая, і цяперашняя, а па сутнасці адна і тая ж, у шэрагу пытанняў – грамадскіх, культурных, сацыяльных – пакідае пасля сябе проста папялішча».

Усё тое, што адбылося ў ноч з 11 да 12 красавіка ў Авальнай зале, даўно падрабязна апісана. “Народная Воля” пагартала ўспаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12-га склікання, якія бралі ўдзел у галадоўцы, а таксама задала некалькі пытанняў тагачаснаму кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Леаніду Сініцыну. Нагадаем і пра пазіцыю Мечыслава Грыба, які тады быў старшынёй Вярхоўнага Савета…

Матэрыял пад рубрыкай «Нельга забыць…» чытайце ў газеце «Народная Воля» за 10 красавіка