Фота аўтара

Гродзенскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб правядзенні ў горадзе з 14 па 23 красавіка гарадскога суботніка. Інфармацыя змешчана на сайце гарвыканкама.

У паведамленні падкрэсліваецца, што “суботнік праводзіцца на дабравольных пачатках”. Рэкамендуецца праводзіць яго на працоўных месцах альбо арганізаваць навядзенне парадку на тэрыторыях, якія замацаваныя за прадпрыемствамі і арганізацыямі.

Асаблівую ўвагу кіраўнікоў прадпрыемстваў, а таксама ўсіх удзельнікаў суботніка звяртаюць на неабходнасць няўхільнага выканання санітарна-гігіенічных патрабаванняў, уведзеных у сувязі з ускладненым эпідэміялагічным становішчам.

Заробленыя на суботніку сродкі, паводле інфармацыі, змешчанай на сайце Гродзенскага гарвыканкама, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан зямель агульнага карыстання, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, воінскіх пахаванняў у горадзе.

Нібыта і няма ў свеце і Беларусі пандэміі каранавіруса…

З гэтай нагоды ўзгадаліся словы рускага класіка: “Гвозди бы делать из этих людей, не было б в мире крепче гвоздей…”

Поделиться: